Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
19.04.2018

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 19 красавіка 2018 года

Незвычайна цёплае надвор'е ў сярэдзіне красавіка спрыяла наступнаму паспяванню глебы. Па апошніх даных візуальных назіранняў плошчы з умераным увільгатненнем верхняга пласта прыкметна пашырыліся ў паўночна-усходнім рэгіёне Беларусі, гэта дазволіла гаспадаркам Віцебскай і Магілёўскай абласцей прыступіць да апрацоўкі глебы, масавую сяўбу ранніх яравых культур і правядзенні агратэхнічных мерапрыемстваў па догляду за зімовымі культурамі. Сярэдняя тэмпература глебы на глыбіні 10 см складае ў асноўным +9 + 14ºС, што спрыяльна для прарастання збожжа яравых культур. Аднак з-за дэфіцыту ападкаў асобныя метэастанцыі ў заходняй частцы рэспублікі на лёгкіх глебах ўжо адзначаюць слабае ўвільгатненне верхняга 10-сантыметровага пласта. Пераўвільгатненне глебы захоўваецца ў шэрагу раёнах Віцебскай і Магілёўскай абласцей, а таксама на паўночным усходзе Мінскай вобласці. У Брэсцкай і ў Гомельскай вобласці праведзена маршрутнае абследаванне азімых культур. Па яго выніках у Брэсцкай вобласці перазімоўку азімых збожжавых культур прайшла выдатна - добры стан адзначана на 95% абследаваных плошчаў і толькі на 5% плошчаў стан іх здавальняючы. У Гомельскай вобласці ў добрым стане азімыя збожжавыя культуры знаходзіліся на 62% агледжаных палёў, на астатніх масівах адзначана пераважна здавальняючы стан, на 2% абследаваных палёў пасевы выйшлі з зімоўкі ў дрэнным стане. У бліжэйшыя дні аграметэаралагічныя ўмовы для палявых сельскагаспадарчых работ істотна не зменяцца. Чаканыя кароткачасовыя дажджы ў асноўным не павінны аказаць негатыўнага ўплыву на іх правядзенне.


Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў