Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
18.09.2018

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 18 верасня 2018 года

Дажджы, якія прайшлі ў канцы мінулага тыдня, намачылі верхні слой глебы, але не паўсюдна. Па апошніх дадзеных візуальных назіранняў верхні 10-сантыметровы слой глебы на большай частцы тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ва ўмерана вільготным стане, што дазваляе з добрай якасцю праводзіць зяблевую апрацоўку і сяўбу азімых збожжавых культур; складваюцца спрыяльныя ўмовы для з'яўлення ўсходаў азімых культур (азіміны). Аднак з прычыны нераўнамернага размеркавання ападкаў ва ўсіх абласцях рэспублікі, акрамя Мінскай вобласці, на частцы плошчаў назіраецца слабае ўвільгатненне верхняга 10-сантыметровага слоя глебы. Па дадзеных метэастанцый Шаркаўшчына і Слаўгарад на глыбіні 10 см глеба па-ранейшаму сухая. На высушаных глебах складваюцца складаныя ўмовы для яе апрацоўкі і прарастання азімага збожжа.

Ўсходы азімых збожжавых культур з'яўляюцца пераважна праз 6-8 дзён пасля сяўбы. Па апошніх дадзеных назіранняў на палях, якія засеялі да 10 верасня, ў азімых збожжавых культур адзначаюцца ўсходы, месцамі на самых ранніх пасевах з'явіўся трэці ліст. У азімага рапсу ідзе лістаўтварэнне.

У бліжэйшы час з-за чаканага недабору ападкаў плошчы з недахопам вільгаці ў верхніх слаях глебы зноў могуць пашырыцца. Пры гэтым на большай тэрыторыі рэспублікі аграметэаралагічныя ўмовы будуць спрыяць правядзенню азімай сяўбы і ўборачных работ. У паўночнай частцы Беларусі аптымальныя тэрміны сяўбы азімых збожжавых культур заканчваюцца.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў