Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
16.08.2018

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 16 жніўня 2018 года

З пачатку жніўня на большай частцы тэрыторыі Беларусі назіраецца дэфіцыт ападкаў. Перавага павышанага тэмпературнага рэжыму ў спалучэнні з недаборам ападкаў прывяло да інтэнсіўнай страты вільгаці з верхніх слаёў глебы. У выніку на большай частцы тэрыторыі краіны верхні 10-сантыметровы пласт глебы знаходзіцца ў слабавільготным стане, у шэрагу раёнаў Магілёўскай, на поўначы Брэсцкай і на захадзе Віцебскай вобласці – высушан цалкам. Гэта ўскладняе ўмовы для апрацоўкі глебы пад пасеў азімых культур і для правядзення сяўбы азімага рапсу. Дажджы, якія прайшлі ў апошнія дні, папоўнілі ўтрыманне вільгаці ў глебе галоўным чынам у паўночна-заходняй палове рэспублікі. Па апошніх дадзеных візуальных назіранняў добрае ўвільгатненне верхняга пласта глебы адзначаецца ў Гродзенскай, на значнай тэрыторыі Віцебскай і на паўночным захадзе Мінскай вобласці, у астатніх абласцях – толькі месцамі. На такіх участках складваюцца спрыяльныя ўмовы для правядзення палявых работ.
У бліжэйшы час чаканыя кароткачасовыя дажджы могуць завільгатнець верхнія пласты глебы толькі ў асобных раёнах рэспублікі, палепшыўшы ўмовы для сяўбы азімага рапсу.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў