Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
16.09.2019

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 16 верасня 2019 года

У бягучым годзе аграметэаралагічныя ўмовы для фарміравання ўраджаю кукурузы ў цэлым складваліся лепш сярэдніх шматгадовых. Разам з тым нераўнамерная забяспечанасць цяплом на працягу вегетацыйнага перыяду адбівалася на тэмпах развіцця гэтай культуры, месцамі на лёгкіх глебах пасевы падвергліся ўплыву чэрвеньскай засухі. 
Недабор цяпла ў ліпені і першай палове жніўня запавольваў развіццё гэтай культуры. Паспяванне кукурузы пачалося з адставаннем ад леташніх тэрмінаў. У другой дэкадзе жніўня ў паўднёвых абласцях, а да канца жніўня ў многіх раёнах рэспублікі адзначана васковая спеласць. Гаспадаркі прыступілі да ўборкі кукурузы на сілас. Цёплае пераважна без ападкаў надвор'е ў першай палове верасня спрыяла паспяванню збожжа: на большасці назіраных палёў у паўднёвай палове краіны наступіла поўная спеласць, пачалася ўборка збожжа. 
У другой палове верасня з-за чаканых дажджоў і паніжэння тэмпературнага рэжыму ўмовы для прасыхання збожжа і правядзення ўборачных работ будуць складвацца не лепшым чынам. Замаразкі, чаканыя ў канцы гэтага тыдня, месцамі могуць пашкодзіць лісце кукурузы.
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў