Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
15.08.2019

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 15 жніўня 2019 года

Паводле апошніх звестак візуальных назіранняў на значнай тэрыторыі Рэспублікі адзначаецца пераўвільгатненне глебы. Найбольш неспрыяльная аграметэаралагічная абстаноўка для правядзення палявых работ складваецца ў паўночным рэгіёне краіны, дзе пераважаюць цяжкія па механічным складзе глебы. На пераўвільготненых участках правядзенне ўборачных работ, апрацоўка глебы пад пасеў азімых і сяўбу крыжакветных культур, церабленне лёну, нарыхтоўка кармоў абцяжараны. Разам з тым мінулыя дажджы папоўнілі ўтрыманне вільгаці ў глебе ў паўднёва-заходняй частцы рэспублікі, дзе пад карняплодамі і позняй гароднінай адзначаўся яе недахоп. 
У бліжэйшы час чаканае паляпшэнне ўмоў надвор'я дазволіць аднавіць правядзенне ўборачных работ. Аграметэаралагічныя ўмовы, у першую чаргу для завяршэння ўборкі хлябоў, на большай тэрыторыі Рэспублікі палепшацца. Аднак на цяжкіх глебах з-за пераўвільгатнення праца тэхнікі па-ранейшаму будзе ўскладнена. Па меры павышэння тэмпературнага рэжыму аграметэаралагічная абстаноўка будзе спрыяць фарміраванню ўраджаю збожжа кукурузы, назапашванню цукроў у карняплодах цукровых буракоў.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў