Нацыянальны Герб Рэспублiкi Беларусь Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
13.08.2019

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 13 жніўня 2019 года

Вільгацезабяспечанасць кукурузы, бульбы, караняплодаў і траў у сувязі з дажджамі на большай тэрыторыі Беларусі добрая. У шэрагу раёнаў Віцебскай і на поўначы Магілёўскай вобласці вільгацезапасы ў глебе застаюцца павышаныя. Працяглы лішак вільгаці стварае перадумовы для развіцця хвароб на бульбяных пасадках. Моцныя дажджы павялічылі плошчы пераўвільготненых зямель у паўночна-ўсходняй палове рэспублікі. У раёнах з пераўвільгатненнем глебы абцяжарана правядзенне ўборкі збожжавых каласавых культур, церабленне лёну, нарыхтоўка кармоў. Пры гэтым з-за нераўнамернага размеркавання ападкаў, пераважна ў паўднёва-заходняй частцы краіны, адзначаецца недахоп глебавай вільгаці, а ў шэрагу раёнаў Гродзенскай вобласці запасы прадуктыўнай вільгаці заставаліся нізкія. На такіх плошчах аграметэаралагічнае становішча для фарміравання ўраджаю пазнейшых сельскагаспадарчых культур складаецца даволі складаная. 
Кароткачасовыя дажджы, якія праходзяць у цяперашні час і чаканыя кароткачасовыя дажджы ў бліжэйшы час, у асобныя дні месцамі моцныя, папоўняць вільгацезапасы ў глебе практычна паўсюдна. Вільгацезабяспечанасць позніх культур у заходніх і паўднёва-заходніх раёнах краіны палепшыцца. Разам з тым, дажджы ўскладняць правядзенне ўборачных работ, на плошчах з пераўвільгатненнем будзе абцяжарана апрацоўка глебы пад азімую сяўбу.
 
 

Спецыялізаваныя сайты