Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
12.08.2020

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 12 жніўня 2020 года

Па выніках інструментальнага вызначэння вільготнасці глебы на большай частцы тэрыторыі Гродзенскай, Брэсцкай і Гомельскай абласцей пад бульбай, карняплодамі, кукурузай і шматгадовымі травамі ў паўметровым слое глебы ўтрымліваецца менш за 30 мм прадуктыўнай вільгаці, у ворным слое – менш за 10 мм. Месцамі ворны слой амаль цалкам высушаны. Па звестках шэрагу метэастанцый глебавая засуха дасягнула крытэрыя небяспечнай аграметэаралагічнай з'явы. Асобныя метэастанцыі Гомельскай вобласці адзначаюць завяданне раслін і пажаўценне лісця, слабае фарміраванне пачаткаў у кукурузы.
З-за чаканага ў бліжэйшы час дэфіцыту ападкаў будзе адбывацца далейшае зніжэнне запасаў глебавай вільгаці. Плошчы, ахопленыя глебавай засухай, могуць нарастаць.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў