Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
13.02.2020

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 12 лютага 2020 года

Перазімоўка сельскагаспадарчых культур праходзіць пры здавальняючых аграметэаралагічных умовах. Непрацяглае пахаладанне, якое назіралася ў першай дэкадзе лютага, для азімых культур пагрозы не ўяўляла. Мінімальная тэмпература глебы на глыбіні залягання вузла кушчэння азімых збожжавых і каранёвай шыйкі шматгадовых траў да небяспечных значэнняў не апускалася. 
Па апошніх дадзеных назіранняў снежнае покрыва на палях практычна адсутнічае.
Глыбіня прамярзання глебы на большай тэрыторыі Беларусі невялікая. Месцамі на ўсходзе краіны на канец першай дэкады лютага глеба прамерзла некалькі больш. 
У бліжэйшы час аграметэаралагічныя ўмовы для перазімоўкі культур істотна не зменяцца. Нізкіх начных тэмператур, небяспечных для зімуючых культур, не чакаецца.
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў