Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
12.02.2019

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 12 лютага 2019 года

Пад уплывам адліжнага надвор'я ў першай дэкадзе лютага снежны полаг падтаяў і ўшчыльніўся, у паўднёва-заходнім рэгіёне Рэспублікі практычна разбурыўся. Паводле апошніх звестак на большай частцы тэрыторыі Беларусі на палях з зімовымі культурамі захоўваецца снежнае покрыва вышынёй ад 5-10 см да 15-25 см, у асобных паўночных і ўсходніх раёнах – каля 30 см. 

Глыбіня прамярзання глебы складае ў асноўным не больш за 2-10 см, у шэрагу раёнаў Магілёўскай і Менскай абласцей глеба застаецца адталай. Толькі на большай тэрыторыі Брэсцкай вобласці, на паўночным захадзе і месцамі на паўночным усходзе краіны таўшчыня мерзлага пласта глебы вагаецца ад 15 см да 38 см. Тэмпература глебы на глыбіні залягання вузла кушчэння азімых збожжавых культур пераважна ўтрымліваецца ў межах 0,-1°С, што вышэй аптымальных значэнняў. Пад снежным покрывам пры такой тэмпературы глебы падчас зімоўкі ў раслін ідзе павышаны расход пажыўных рэчываў, што можа прывесці да паслаблення пасеваў. Аслабленыя пасевы ў ранні вясновы перыяд больш схільны магчымым перападам тэмпературнага рэжыму, развіццю хвароб, у прыватнасці снежнай цвілі. На адзінкавых палях у шэрагу раёнаў Мінскай, Гродзенскай і Віцебскай абласцей мае месца прыцёртая да глебы ледзяная скарынка, але таўшчыня яе невялікая-8-14 мм.

У бліжэйшы час аграметэаралагічныя ўмовы для зімуючых культур істотна не зменяцца.

 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў